| Кириан Нарнийский ( @ 2007-12-06 12:11:00 |
| Current music: | Ella Fitzgerald - What Are You Doing New Year's Eve |
Раство... гэта сьвята нараджэньня надзеі

Ёлка з ліхтарыкамі…
Пухны сьнег за вакном…
Пачастункі…
Сяброўскія вечарыны…
Цёплая гутарка пад кубачак гарбаты з каханай…
Шчырая малітва сярод адзінаверцаў ў сьвяточным касьцёле…
— гэта Раство Хрыстова.
Усё тое, што яно прыносіць нам, недасягальнае для палітвязняў у турме. Сяброў, сям’ю і вясёлы час яны могуць толькі сніць. За кратамі цяжка адчуць галоўнае, што павінна быць у чалавека, асабліва у светлыя калядныя дні, — надзею. Але менавіта там, у вязніцах і калоніях, надзея надзвычайна патрэбна. Каб выжыць, каб адчуць сябе чалавекам.
Мы можам падарыць гэты цуд Раства палітвязням, даць адчуць нашае агульнае цяпло. Ім так важна ведаць, што мы пра іх памятаем!
Гэта так лёгка — падпісаць паштоуку!
Гэта так шмат — падарыць надзею!
Усяго толькі некалькі цёплых словаў.
Напішы іх з намі!
Каб далучыцца да кампаніі
Звані: (8029) 5543459
www.iniciative.org